Да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы для вучняў 5 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 23» была праведзена беларускамоўная гульня «Майстры слова».
Складалася яна з некалькіх этапаў з рознымі конкурсамі: «Перакладчыкі», «Вясёлы кракадзіл», «Беларускія загадкі», «Хуткамоўкі», «Гарачая бульба», дзе вучні праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць. Кожны з іх даказаў, што ведае і любіць сваю родную мову.
У заключэнні дзецям падрыхтавалі шчодры стол, дзе былі прадстаўлены беларускія стравы.







