Дзецям падабаецца, калі ім чытаюць.Таму ў дзень роднай мовы прайшлі гучныя інтарактыўныя чытанні па кнізе Таццяны Дамаронак “Вяселка над лесам”. У кнізе сабраны вяселыя і пазнавальныя казкі пра жыццё лесу, яго насельнікаў — птушак і звяроў, казурак і раслін.
Інтэрактыўныя чытанні ператварылы звыклы рытуал ў захапляльную гульню.Слухалі казку “Снягірь на снезе”. Зіма — час снегіроў. Чыталі гісторыю пра прыгоды маленькай птушкі снягіря.
Прачытаўшы, абмяркоўвалі гэту гісторыю, выказвалі свае думкі, адказвалі на пытанні на беларускай мове. Паралельна з чытаннем на экране паказвалі відэо ролік пра гэту зімовую птушку і скрайбінг-прэзентацыя па матывах расказа.
А потым… А потым малявалі. Птушка атрымалась яркая, з чырвонай грудкай. Спадабалась ўсім.
Мы жадаем поспехаў дзяўчынкам і хлапчукам 3 “А” класа СШ № 23 у далейшім спасціжэнні роднага слова!