Дзічяцай бібліятэцы-філіалу №2 пашанцавала. Да Дня роднай мовы у госці да яе завітаў тэатральны гурт «У кропку» ДУА «Дзіцячай школы мастацтваў №1 г. Магілева». Маленькія акцеры прапанавалі спектакль-казку беларускай пісьменніцы Таццяны Ламонавай «Малеча Гном».
Як жа добра гучала родная мова. Яна — нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цёплая, як матуліна пяшчота!
Простая, зразумелая ўсім тэма, тэма кахання да жыцця, тэма сяброўства, якая кранула усіх да глыбіні сэрца. Асабіста ўразіў галоўны герой Малеча Гном. Яго радасць да жыцця, яго шчырая душа рабіла яго незвычайным. Казку дзеці глядзелі уважліва, у канцы сказалі: усё зразумелі.
Рэжысер і педагог па акцёрскаму майстэрству Вольга Бялова шчыра прапанавала вучням ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Магілева» на хвілінку стать журы спектакля і ацаніць гульню кожнага артыста. Было вельмі цікава паспрабаваць сабе у гэтай ролі.
І сэрцам, і розумам, і жывым словам, намі прамоўленым, варта быць як мага бліжэй да гэтага скарбу — роднай мовы.