Пачатак  верасня заўсёды скіроўвае  нас да мэтанакіраванай дзейнасці,бо гэта бясконцы працяг напружанага пахода ў Краіну Ведаў, займальнай сустрэчы з Кнігай і Мудрым Словам, духоўнага яднання з Творчай Будучыняй. У гэты ж час  разгортваецца Свята беларускага пісьменства і друку.  Да гэтай даты дзіцячая бібліятэка –філіял № 2  падрыхтавала  для чытачоў Гістарычную выставу-інсталяцыя “Промні асветніцтва”.
Даўно вядома: калі са студні не чэрпаць, то яна перасохне, заплыве глеем. Запрашаем разам з намі прыйсці да крыніцы, што ўжо некалькі стагоддзяў жывіць, сілкуе нашу памяць. Ключ да дзвярэй, за якімі гэтая крыніца, мае толькі той, хто захаваў “канал сувязі” з продкамі – памяць пра іх. Кнігі, якія прадстаўлены на выставе, трапяткім агеньчыкам асвятляюць нашы душы і вядуць за сабой самым верным, нязменным шляхам – шляхам асветніцтва і дабрыні. Запрашаем Вас прыняць уздел ў гістарычнай выставе-інсталяцыі “Промні асветніцтва”, якая будзе экспанавацца з 1 па 10 верасня ( вул.Циолковского, 10)

		




		
		
		
		
		
		
		
		
		
		
		
		
		
		
		
		
		
		
		
		
		
		
		
		
		
	
		
		
		
		
