21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы.У штодзённым жыцці мы рэдка размаўляем па-беларуску. Таму ў дзічяцай бібліятэкі-філіяла № 2 было жаданне папоўніць слоўнікавы запас чытачоў праз разнастайныя мерапрыемствы. Актыўнымі ўдзельнікамі Дня роднай мовы сталі вучні малодшых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 4”. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас. Увесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць нам дапамаглі гучныя інтарактыўныя чытанні, якія прайшлі па кнізе Л.Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік- Пік.
Мы чыталі гісторыю пра прыгоды маленькай мышкі.Чыталі і абмяркоўвалі. Потым зноў чыталі ужо удваіх, а потым ўтрох. Вучні павінны былі скласці пытанні і па чарзе адзін аднаму задаць. Потым высвятлялась лепшае пытанне і лепшы адказ. Такія насычаныя і вясёлыя чытанні мы зладзілі з дзеткамі.
Імерсіўны літаратурны спектакль «Чароўны кошык” з удзелам тэатральнага калектыва “Амплуа” магілеўскай дзіцячай школы мастацтв № 6 прадставіў версію беларускіх народных казак. Дзейства спускаецца з падмосткаў і выходзіць к гледачам праз ўдзел дзяцей у спектакле. Дзеці з асаблівай ахвотай прымалі ўдзел у гульнях-драматызацыях па матывах народных беларускіх казак.
На працягу дня работала адкрытая міні-відэазала “Спадчына”. Гучалі запісы народных, літаратурных, эстрадных песнь на роднай мове ў выкананні знакамітых беларускіх спевакоў, прайшоў відэарад па знакамітых месцах Беларусі.
Кніжная выстава-казка “ З міфалагічнага люстэрка” па матывах кнігі Р.Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Падворку” пазнаёміла з надзвычайнай цікавай прыгодніцкай кніжкай, дзе чытачы даведаюцца, як пачуваюць сябе героі шматлікіх паданняў і казак у нашым часе і не толькі. Для гэтага неабходна адправіцца ў літаратурную вандроўку па беларускім міфалагічным кнігам.
Закончыўся дзень роднай мовы. Але ж размаўляць і чытаць на ёй можна кожны дзень. А мы вам ў гэтым дапаможам.