Свята роднай мовы ў бібліятэцы – гэта заўсёды асабліва! Мы напоўніліся натхненнем і цудоўным настроем, адзначаючы гэты важны дзень разам з нашымі чытачамі!
У нас было ўсё: і захапляльны турнір хуткамовак, і пазнавальная кніжная выстава, і інтэрактыўная гульня, дзе кожны мог праверыць свае веды беларускай мовы. А яшчэ мы прадставілі падборку найноўшых кніг – сапраўдны скарб для тых, хто любіць чытаць па-беларуску!
Дзякуй усім, хто быў з намі! Разам мы робім нашу мову жывой і сучаснай!